Пракурор запатрабаваў для Валерыя Цапкалы 19 гадоў калоніі


У Менску працягваецца завочны суд над экс-кандыдатам на прэзідэнта Валерыем Цапкалам. На паседжанні 29 сакавіка адбыліся спрэчкі бакоў, падчас якіх абвінаваўца запатрабаваў асудзіць палітыка на 19 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах калоніі строгага рэжыму і аштрафаваць на 1 тысячу базавых велічыняў, піша «Sputnik».

Валер Цапкала каля ЦВК.
Фота: скрыншот belsat.eu

Былога кандыдата на прэзідэнцтва Валерыя Цапкалу судзяць завочна з 1 сакавіка. Палітыка абвінавачваюць паводле 12 артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • ч. 2 арт. 367 («Паклёп у дачыненні прэзідэнта Беларусі»);
  • ч. 2 арт. 368 («Абраза прэзідэнта Беларусі»);
  • арт. 369-1 («Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь»);
  • ч. 3 арт. 361 («Заклікі да мераў абмежавальнага характару» – санкцыяў);
  • ч. 1 арт. 361-1 («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім»);
  • ч. 1 арт. 130 («Распальванне сацыяльнай варожасці або няроўнасці»);
  • ч. 1 арт. 123 («Прапаганда вайны»);
  • ч. 2 арт.361-2 («Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці»);
  • арт. 188 («Паклёп»);
  • ч. 2 арт. 424 («Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі»);
  • ч. 3 арт. 430 («Атрыманне хабару»);
  • ч. 1 арт. 400 («Загадзя ілжывы данос»).

У чэрвені 2022 года ў доме Валерыя Цапкалы правялі ператрус. У доме былі разбітыя вокны, разламаная мэбля, пабіты посуд і раскіданыя рэчы. Палітыка абвесцілі ў вышук.

Падчас спрэчак бакоў пракурор папрасіў суд прызнаць палітыка вінаватым і прызначыць яму 19 гадоў пазбаўлення волі са штрафам на 1000 базавых велічыняў (37 000 рублёў).

Hавiны
У Форуме дэмакратычных сілаў, які стварыў Цапкала, адбыўся раскол
2022.09.04 21:27

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў