Палітзняволенага блогера Уладзіміра Цыгановіча зноў будуць судзіць


Аўтара YouTube-каналу «MozgON» Уладзіміра Цыгановіча абвінавачваюць у «злосным непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі». Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна».

Уладзіміра Цыгановіча затрымалі 9 чэрвеня 2020 года. Палітвязня абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 293 КК («Арганізацыя масавых беспарадкаў»), ч. 3 арт. 130 КК («Распальванне сацыяльнай варожасці»). Блогер праходзіў у «справе Ціханоўскага», 14 снежня 2021 года яго пакаралі 15 гадамі калоніі.

У канцы 2022 года Цыгановічу ўзмацнілі пакаранне і перавялі з калоніі на турэмны рэжым тэрмінам на 3 гады.

Як даведаліся праваабаронцы, 7 красавіка ў Ленінскім судзе Магілёва палітвязня будуць судзіць паводле ч. 1 арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі»). Суддзя – Таццяна Касцюк.

Hавiны
«Там няма ніякага злачынства». Адвакат па «справе Ціханоўскага» распавяла падрабязнасці, як праходзіў суд
2023.03.03 12:15

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў