Працаўніка «Нафтану» пакаралі за «экстрэмісцкую» песню


У Наваполацку пакаралі 15 соднямі арышту работніка ААТ «Нафтан» Яўгена Міхайлоўскага нібыта за «экстрэмісцкую» песню, якую ён размясціў на сваёй старонцы «ВКонтакте». Мужчына кажа, што не ведаў пра статус песні.

Завод «Нафтан», предприятие, нефтеперерабатывающий завод, нефть, нефтепродукты, Новополоцк, Беларусь
Завод «Нафтан». На пярэднім плане – папраўчая калонія № 1. Наваполацк, Беларусь. 11 верасня 2021 года.
Фота: Белсат

Прысуд вынесла суддзя Зінаіда Балаболава 12 снежня 2023 года.

«У судовым паседжанні Яўген віну прызнаў, звярнуў увагу на тое, што ён сапраўды размясціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте” відэаролік Ігара Палынскага з назвай “Sumarok – 2020” і не ведаў пра тое, што песня была напісаная пасля затрыманняў на адным з нядзельных маршаў, якія сталі традыцыйнымі пасля прэзідэнцкіх выбараў – 2020 у Беларусі», – пішуць праваабаронцы «Віцебскай вясны».

Таксама мужчына адзначыў, што не ведаў, што ўлады ўключылі кліп у рэспубліканскі спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Балаболава «ўлічыла» прызнанне, але пакарала мужчыну арыштам за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.

Рэспубліканскі спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў рэгулярна абнаўляецца. Суды дзясяткамі ўносяць у яго сайты, старонкі і спасылкі.

Каментар
Петар Стана: «Еўрапейскі Звяз сочыць за развіццём падзей і пры неабходнасці прымае новыя санкцыі»
2024.01.26 18:54

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў