Інстытут вывучэння вайны: кіраўнік ПВК Вагнэра Яўгеній Прыгожын страчвае ўплыў


Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны ў чарговай справаздачы піша, што Мінабароны Расеі зніжае залежнасць ад ПВК Вагнэра, а Яўгеній Прыгожын страчвае ўплыў. Менавіта праз гэта ён канфліктуе з нацыяналістычнай «фракцыяй ветэранаў» і былым палявым камандзірам самаабвешчанай «ДНР» Ігарам Гіркіным.

Украінскі танк на вуліцы Бахмуту, Данецкая вобласць, Украіна. 17 лістапада 2022 года.
Фота: Белсат

Залежнасць міністэрства абароны Расеі ад ПВК Вагнэра зніжаецца, паведамляе ў сваёй справаздачы Інстытут вывучэння вайны.

«Рэгулярная армія, верагодна, заменіць знясіленыя сілы ПВК Вагнэра для падтрымання наступлення ў Бахмуце пасля таго, як наступ наймітаў завяршыўся захопам Саледару», – гаворыцца ў паведамленні.

Таксама аналітыкі спасылаюцца на апублікаваныя 20 студзеня відэазапісы з месца баёў ля Бахмуту – на іх заўважаныя баявыя машыны дэсанту, якія выкарыстоўвае толькі расейская рэгулярная армія. Акрамя таго, эксперты звяртаюць увагу на брыфінгі Мінабароны Расеі, у якіх усё часцей паведамляецца пра тое, што ў раёне Бахмуту дзейнічаюць падраздзяленні паветрана-дэсантных войскаў.

Зніжэнне залежнасці Мінабароны Расеі ад ПВК Вагнэра, верагодна, памяншае і ўплыў Яўгенія Прыгожына, лічаць аналітыкі ISW. Намагаючыся гэта хоць неяк выправіць, ён сварыцца з нацыяналістычнай «фракцыяй ветэранаў» і былым палявым камандзірам самаабвешчанай «ДНР» Ігарам Гіркіным.

У справаздачы таксама адзначаецца, што Расея спрабуе перашкодзіць Украіне вярнуць ініцыятыву, магчыма, рыхтуючыся да рашучага наступу на Данбасе. Такая аперацыя, аднак, плануецца, грунтуючыся на памылковых здагадках аб магчымасцях расейскіх вайскоўцаў, пішуць аналітыкі.

Hавiны
Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 28 студзеня
2023.01.28 18:08

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў