Вонкавыя пазыкі Беларусі за 2020 год выраслі на амаль $ 1,5 млрд


На 1 студзеня 2021 года вонкавыя дзяржаўныя пазыкі Беларусі склалі $ 18,6 млрд. Цягам 2020-га пазыкі выраслі на $ 1,4 млрд, або на 8,4 %, паведамляе Міністэрства фінансаў.

Вонкавыя дзяржаўныя пазыкі Беларусі на 1 студзеня 2021 года склалі $ 18,6 млрд. За год нашая краіна павялічыла пазыкі на $ 1,4 млрд, або на 8,4 %. Прычым толькі за снежань 2020-га пазыкі выраслі на $ 0,4 млрд, або на 2,2 %.

Паводле Міністэрства фінансаў, летась Беларусь пазычыла $ 3,146 млрд. Асноўныя крыніцы павелічэння пазыкаў – расейскія крэдыты, сродкі ад Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР), кітайскія крэдыты.

У 2019 годзе вонкавыя дзяржаўныя пазыкі ў параўнанні з 2018-м выраслі на 1,4 % – да $ 17,1 млрд (27,1 % ВУП), а ў 2018-м рост пазык склаў 1 %.

Растуць і ўнутраныя дзяржаўныя пазыкі. На 1 студзеня 2021 года яны склалі Br 9,9 млрд. За год унутраны доўг павялічыўся на Br 1,1 млрд, або на 12,9 %.

Эканоміка з Чалым
У Лукашэнкі і ўрада розныя апетыты?
2021.01.28 19:30

СК, belsat.eu

 

Стужка навінаў