Журналісту радыё «Свабода» Алегу Груздзіловічу выставілі абвінавачанне. Вядома, што 28 снежня ў СІЗА на Валадарскага адбыўся першы допыт палітвязня.
Алега Груздзіловіча абвінавачваюць паводле артыкулу 342 КК («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»). Следчыя лічаць, што журналіст прымаў браў удзел у несанкцыянаванай акцыі, калі яго пазбавілі акрэдытацыі МЗС Беларусі.
Журналіст не прызнаў віны ды кажа, што ён не браў удзелу ў акцыі. У той час Алег Груздзіловіч быў пазаштатным супрацоўнікам газэты «Народная воля», паведамляе радыё «Свабода».
Жонка Алега Груздзіловіча Мар’яна змагла перадаць яму ў СІЗА перадачу. Турэмнікі прынялі цёплыя рэчы і ежу.
Затрымалі Груздзіловіча 23 снежня, у дзень, калі Міністэрства ўнутраных справаў назвала «экстрэмісцкім фармаваннем» інтэрнэт-рэсурсы «Свабоды».
28 снежня абвінавачанне выставілі палітвязню Паўлу Вінаградаву.
КЛ belsat.eu