З нагоды візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Абхазію, якую афіцыйны Тбілісі лічаць акупаванымі, а ў свеце няма прызнання гэтай рэспублікі, МЗС Грузіі выказала занепакоенасць і асуджэнне.
Міністэрства замежных справаў Грузіі выступіла з асуджэннем візіту Аляксандра Лукашэнкі ў непрызнаную Абхазію. У Тбілісі лічаць гэта парушэннем дзяржаўнай мяжы Грузіі.
«Міністэрства замежных справаў Грузіі выказвае глыбокую занепакоенасць візітам Аляксандра Лукашэнкі ў акупаваны Расеяй Абхазскі рэгіён Грузіі і сустрэчай з прадстаўнікамі расейскага акупацыйнага рэжыму ў Сухумі», – гаворыцца ў паведамленні МЗС Грузіі.
Афіцыйны Тбілісі патрабуе ад беларускага боку паважаць тэрытарыяльную цэласнасць суверэннай дзяржавы ў міжнародна прызнаных межах і не здзяйсняць дзеянняў, якія супярэчаць прынцыпам міжнароднага права.
Раней на знак пратэсту ў сувязі з гэтым візітам у МЗС Грузіі выклікалі амбасадара Беларусі ў Грузіі Анатоля Ліса.
Алена Аляксандрава belsat.eu