Магілёўскі абласны суд вынес рашэнне ў крымінальнай справе супраць Сяргея Пруса і Дзмітрыя Бондарава, якіх абвінавацілі ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варажнечы ў дачыненні супрацоўнікаў міліцыі (ч. 3 арт. 130 КК РБ).
Двое маладых людзей атрымалі па 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за відэа ў Instagram. Справу разглядала суддзя Ірына Цяплова.
Згодна з абвінавачваннем «маладыя людзі заклікалі на відэа збіваць супрацоўнікаў АМАП і іншых праваахоўнікаў. У гэтым жа роліку быў паказаны іх удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах з пратэставай атрыбутыкай. Пасля свой учынак фігуранты крымінальнай справы патлумачылі алкагольным ап’яненнем і ўплывам на іх інфармацыі ад дэструктыўных групаў у сацыяльных сетках».
На судовым пасяджэнні абвінавачаныя віну прызналі цалкам.
У аднаго падсуднага маецца інваліднасць. Таксама ў адпаведнасці з ч. 1 і ч. 2 арт. 106 КК у дачыненні абвінавачанага Бондарава суд ужыў прымусовыя меры бяспекі і лячэння.
АД, belsat.eu