На месцы друкарні Францыска Скарыны ў Празе з'явіўся памятны знак


Пасля года стараннага планавання, неабходных дакументаў і вырабу, на Старамесцкай плошчы ў Празе адкрылі мемарыяльную дошку ў гонар Францыска Скарыны (1470-1522), паведамляе амбасада Літвы ў Чэхіі.

Мемарыяльная дошка ў гонар Францыска Скарыны ў Празе. Скрыншот з відэа: ltembassycz / Twitter

Першая друкаваная кніга на старабеларускай мове з’явілася ў Празе ў 1517 годзе. Паводле адной з версіяў, Францыск Скарына для гэтага арандаваў друкарню ў крамніка Севярына, самага вядомага выдаўца таго часу, на Старамесцкай плошчы. Аднак у XVII стагоддзі будынак быў разбураны. Менавіта там і ўсталявалі памятную дошку.

Шыльда зроблена з бронзы вядомым чэшскім мастаком Іржы Альтманам. Сам знак адлюстраваны, гэта значыць з яго дапамогай можна надрукаваць знак Скарыны на паперы.

Мемарыяльная дошка Скарыны з’явілася там дзякуючы сумеснай працы Офісу дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі, пасольства Літвы ў Чэхіі і Польскага інстытуту ў Празе.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў