Эрдаган перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Турцыі


Дзеючы прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган застанецца на чале краіны на яшчэ адзін прэзідэнцкі тэрмін. Аб гэтым ён паведаміў у ходзе выступлення перад прыхільнікамі ў Стамбуле.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган выступае перад прыхільнікамі пасля перамогі на выбарах. Стамбул, Турцыя.
Фота: Recep Tayyip Erdoğan / Facebook

«Я хацеў бы падзякаваць усім і кожнаму прадстаўніку нашага народу, якія зноў даверылі нам адказнасць за кіраванне краінай на наступныя пяць гадоў», – сказаў Эрдаган. Ён дадаў, што з божай дапамогай ён і яго партыя не падмануць даверу грамадзянаў.

Паводле вынікаў дзяржаўнага агенцтва Anadolu і апазіцыйнага ANKA, Эрдаган апярэдзіў свайго канкурэнта, апазіцыйнага лідара Кемаль Кылычдараглу па выніках другога тура выбараў.

Вынікі выбараў у Турцыі. Скрыншот: secim.aa.com.tr

Па дадзеных дзяржаўнага агенцтва Anadolu пасля адкрыцця 100% выбарчых скрыняў, Эрдаган атрымаў падтрымку 52,10%, у Кылычдараглу – 47,90%.

У першым туры Эрдаган набраў 49,52% галасоў, а Кылычдараглу – 44,88%. У 2014 годзе Эрдаган перамог на першых прамых усенародных выбарах прэзідэнта Турцыі. З таго часу ён застаецца на гэтай пасадзе. Да гэтага ён займаў пасаду прэм’ер-міністра Турцыі.

Аналітыка
Рэйтынг, разбураны землятрусам. Эрдаган прайграе выбары прэзідэнта Турцыі, аднак будзе змагацца да апошняга
2023.05.15 19:09

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў