Улады пазбавілі рэгістрацыі арганізацыю незалежнага прафсаюзу «Нафтану», а затым выселілі з офісу


У Наваполацку з офісу выселілі нізавую ячэйку Беларускага незалежнага прафсаюзу «Нафтану», паведамляюць праваабаронцы.

Перад гэтым арганізацыю пазбавілі рэгістрацыі.

Прахадная заводу «Нафтан».
Фота: Sputnik / Сяргей Пушкін

Прадстаўнікі прафсаюзу планавалі абскардзіць пастанову аб ліквідацыі ў судзе, таму пакідаць памяшканне не збіраліся.

На незалежны прафсаюз «Нафтану» і яго чальцоў чыніцца ціск з боку беларускіх уладаў. Так, лідарка прафсаюзу Вольга Брыцікава ў лютым – красавіку правяла за кратамі запар 75 содняў. У сярэдзіне траўня ў Наваполацку быў затрыманы старшыня Беларускага незалежнага прафсаюзу Максім Пазнякоў.

Hавiны
Затрыманых прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў прызналі палітвязнямі
2022.05.13 18:55

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў