Расейскія вайскоўцы вывезлі з музеяў Марыупалю ў Данецк больш за дзве тысячы ўнікальных экспанатаў


Гарадская рада Марыупалю заявіла, што расейскія вайскоўцы вывезлі з музеяў гораду ў Данецк больш за 2 тыс. унікальных экспанатаў.

Фота: mariupolrada/ Telegram

Сярод вывезеных экспанатаў – арыгінальныя творы Архіпа Куінджы і Івана Айвазоўскага, старажытныя іконы, надрукаванае ў венецыянскай друкарні Евангелле 1811 года і ўнікальны рукапісны скрутак Торы, больш за 200 медалёў з мастацкага музею медалёў Юхіма Харабэта.

Марыупальская гарадская рада рыхтуе матэрыялы ў праваахоўныя органы для пачатку крымінальнага працэсу і звароты ў Інтэрпол, гаворыцца ў паведамленні.

Фота: mariupolrada/ Telegram
Фота: mariupolrada/ Telegram
Рэпартаж
Чатырохногія ахвяры вайны. У разбамбаваным Чарнігаве ратуюць жывёлінаў, якія засталіся без дому
2022.04.28 14:08

АД belsat.eu

Стужка навінаў