Памёр вядомы беларускі драматург Аляксей Дудараў


У Менску 27 лютага пайшоў з жыцця вядомы беларускі сцэнарыст і драматург Аляксей Дудараў, паведамляе Беларускі саюз тэатральных дзеячаў. Яму было 72 гады.

Аляксей Дудараў. Крыніца: Беларусь 24 / Youtube

Аляксей Дудараў быў старшынём Беларускага саюзу тэатральных дзеячаў. Ён аўтар п’есаў «Чорная панна Нясвіжу», «Князь Вітаўт», «Ядвіга», «Вечар», якія ставіліся ў беларускіх тэатрах і ўваходзяць у школьную праграму. Таксама ён аўтар сцэнара да мастацкага фільму «Белыя росы» ад Беларусьфільму.

Дудараў – заслужаны дзеяч мастацтваў, ён быў сябрам Саюзу пісьменнікаў СССР і чальцом Беларускага ПЭН-цэнтру. У 1991–2002 гадах займаў пасаду галоўнага рэдактара часопісу «Мастацтва», а з 2003 да 2013 года быў мастацкім кіраўніком Драматычнага тэатру Беларускай арміі.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў