«БПС-Сбербанк» перастаў прымаць долары і еўры праз банкаматы


Беларускі «БПС-Сбербанк» змяніў парадак прыёму наяўных грошай у прыладах самаабслугоўвання, паведамляе прэс-служба банку.

БПС-Сбербанк, белорусские банки, деньги, сбережения, финансы
«БПС-Сбербанк». Менск, Беларусь. 23 чэрвеня 2022 года.
Фота: Белсат

Цяпер праз банкаматы нельга пакласці наяўныя долары і еўры на карты банку. Таксама праз банкаматы спыненае набыццё наяўнай валюты ў доларах і еўрах.

Пры гэтым прадстаўнікі банку не паведамляюць, з якой прычыны былі ўведзеныя такія абмежаванні.

Абмен долараў і еўраў праз банкаматы – гэта спосаб здаць пашкоджаныя замежныя банкноты, якіх не прымаюць у аддзяленнях банкаў і абменніках. Валюту можна ўнесці на банкаўскі рахунак і зняць потым грошы ў рублях. Тады страты атрымліваюцца меншыя, чым камісія банку за прыём пашкоджаных банкнотаў, паведамляе «Office Life».

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў