Украіна рыхтуецца атрымаць ад саюзнікаў 24 знішчальнікі. Гэта толькі першая партыя


Украіна збіраецца з дапамогай саюзнікаў умацаваць і ўласныя ваенна-паветранныя сілы за кошт пастаўкі на ўзбраенне 24 сучасных знішчальнікаў заходняй вытворчасці. І гэта толькі першая партыя. Аб гэтым іспанскай газеце «El País» паведаміў спікер камандавання паветраных сіл УЗСУ Юрый Ігнат. 

Pнішчальнік F-16 амерыканскай вытворчасці.
Фота: pixabay.com

Іспанскае выданне 28 студзеня паведаміла са спасылкай на кіраўніка паветранных сіл ЗСУ Юрыя Ігната, што Украіна чакае пастаўкі знішчальнікаў амерыканскай, французскай і швецкай вытворчасьці.

«Прыярытэтам Ваенна-паветраных сіл з’яўляецца атрыманне амерыканскіх F-16, хоць Кіеў разглядае варыянт з французскімі Rafale і шведскімі Gripen», – піша газета.

Паводле паведамлення, першая партыя знішчальнікаў будзе ўключаць 2 батальёны па 12 баявых самалётаў у кожным. амерыканскія F-16 былі б «ідэальным варыянтам». Аднак 24 знішчальнікі – гэта толькі першая, тэрміновая фаза пастаўкі баявой авіяцыі. Далей чакаецца яшчэ, бо «расейскае ўварванне ва Украіну працягваецца».

Раней стала вядома, што заходнія партнёры збіраюцца паставіць Украіне 321 цяжкі танк, аб чым паведаміў амбасадар Украіны ў Францыі Вадзім Амельчанка.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў