Рэальныя пенсіі беларусаў зноў упалі


Памер рэальных пенсіяў у Беларусі ў лістападзе знізіўся на 0,7% у параўнанні з кастрычнікам. Таксама скарацілася сярэдняя пенсія за год, паведамляе Zerkalo.io са спасылкай на Белстат.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Сярэдняя прызначаная пенсія ў лістападзе 2023 года склала 693 рублі. Гэта на 0,4 рублі менш, чым у кастрычніку.

На 0,7% упалі рэальныя пенсіі ў месячным выражэнні. У кастрычніку рэальныя пенсіі таксама падалі ў дачыненні да верасня. Раслі пенсійныя выплаты сёлета толькі ў траўні, жніўні і верасні. У астатнія месяцы – падалі. Найбольш – на 1,2% – у лютым.

Аб’ектыў
За нязгоду з рэжымам хочуць пазбаўляць персанальных пенсіяў
2023.12.13 20:49

У траўні і верасні падымаўся памер пенсіяў – кожны раз у сярэднім на 5%. Планавалася, што да канца года будзе яшчэ адно падвышэнне, аднак яго адмянялі. У 2024 годзе беларускія ўлады абяцаюць падвысіць пенсіі на 15%.

У Беларусі пенсію атрымліваюць 2,3 мільёны грамадзянаў.

Разбор
У Беларусі змяняюць законы аб сацыяльным абслугоўванні. Змены крытыкавалі нават дэпутаты
2023.12.20 12:00

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў