Лекары, інжынеры, кіроўцы: у Беларусі пашырылі спіс прафесіяў, па якіх могуць працаваць замежнікі


Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі пашырыла спіс прафесіяў, па якіх замежнікі змогуць працаваць у нашай краіне ў 2024 годзе.

Цэх фабрыкі «Славянка» у Бабруйску.
Фота: «Славянка» / slavianka.by

Пастанова Мінпрацы №52 ад 19 снежня 2023 года з пералікам прафесіяў уступае ў сілу 1 студзеня 2024 года. У яго ўключаныя 20 працоўных прафесіяў і 15 пасадаў службоўцаў:

  • медыкі: лекар-спэцыяліст, памочнік лекара па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе, акушэрка, медсястра, санітар(ка);
  • сельскагаспадарчыя спецыяльнасці (аграном, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці, аператар машыннага даення, ветэрынарны лекар, ветэрынарны фэльчар, заатэхнік, жывёлавод);
  • інжынеры (у тым ліку – інжынер-канструктар, інжынер-праграміст, інжынер-тэхнолаг, інжынер-энергетык, інжынер-механік;
  • будаўнічыя прафесіі: бетоншчык, муляр, маляр, цясляр, токар, тынкоўшчык, фрэзероўшчык, электрагазазваршчык, электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання, рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў;
  • швачка, кухар, кіроўца аўтамабіля, слесар па рамонце аўтамабіляў, слесар механазборачных працаў, слесар-рамонтнік.

Уладкавацца па прафесіях з гэтага спісу замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства цяпер змогуць у спрошчаным парадку – пра сваё жаданне прыступіць да працы пры згодзе працадаўцы трэба будзе проста паведаміць у органы ўнутраных справаў. Атрымліваць спецыяльны дазвол не трэба. Таксама ў дачыненні да прафесіяў і пасадаў са спісу не будуць ужывацца абмежаванні па абароне нацыянальнага рынку працы.

Аб’ектыў
Ці заменяць беларускіх працаўнікоў мігрантамі?
2023.09.06 22:33

У ліпені 2023 года замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства дазволілі ўладкоўвацца на спрошчаных умовах па некалькіх спецыяльнасцях: кіроўца аўтамабіля, слесар-рамонтнік, швачка, ветэрынарны лекар, лекар-спэцыяліст, медсястра.

У Беларусі за апошні год сур’ёзна скарацілася колькасць занятых у эканоміцы – на 49 100 чалавек, як паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Па стане на 27 снежня 2023 года ў агульнарэспубліканскай базе вакансіяў размешчаныя амаль 138 886 абвестак аб пошуку супрацоўнікаў.

Недахоп кадраў звязваюць з палітычным крызісам у Беларусі і саўдзелам рэжыму ў расейскай вайне ва Украіне, што выклікала масавую эміграцыю з краіны спецыялістаў.

Пры гэтым у Беларусі таксама вялікая доля тых, хто быў звольнены з працы з палітычных прычынаў і каму пасля было забароненае працаўладкаванне.

Hавiны
Колькасць вакансіяў у Беларусі пабіла антырэкорд. Але ці ёсць каму іх запоўніць?
2023.08.27 11:49

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў