Лукашэнка ўхваліў праект аб стварэнні аб’яднанага рынку электраэнергіі Саюзнай дзяржавы


Аляксандр Лукашэнка ўхваліў праект дамовы аб фармаванні аб’яднанага рынку электраэнергіі Саюзнай дзяржавы. Адпаведны ўказ быў падпісаны 27 лістапада. 

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь / Facebook

Згодна з указам ухваляецца ў якасці асновы правядзення перамоваў праект Дамовы аб фармаванні аб’яднанага рынку электрычнай энергіі Саюзнай дзяржавы.

Згодна з гэтай міжнароднай дамовай вызначаюцца прававыя асновы фармавання, функцыянавання і развіцця аб’яднанага рынку электраэнергіі Саюзнай дзяржавы, рэгулююцца адносіны паміж удзельнікамі гэтага рынку, звязаныя з набыццём і продажам электраэнергіі.

Акрамя таго, дамова вызначае склад суб’ектаў аб’яднанага рынку, іх правы і абавязкі.

Згодна з заявай міністра энергетыкі Беларусі Віктара Каранкевіча, функцыянаваць аб’яднаны рынак электраэнергіі пачне 1 студзеня 2024 года. А пачынаючы з 2025-га ён павінны быць «сінхранізаваны з працай рынку электраэнергіі ЕАЭС».

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў