Медцэнтр «Новы зрок» пазбавілі ліцэнзіі


Калегія Міністэрства аховы здароўя 27 ліпеня прыняла рашэнне аб спыненні дзеяння ліцэнзіі УП «Медычны цэнтр «Новы зрок» на медычную дзейнасць, а таксама ліцэнзіі на дзейнасць, звязаную з абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў.

Клініка «Новы зрок».
Фота: Новое зрение / ВКонтакте

У ведамстве паведамляюць, што Дэпартаментам фінансавых расследаванняў былі выяўлены парушэнні заканадаўства аб ліцэнзаванні. Нібыта медычны цэнтр «Новы зрок» падаў падробленыя дакументы для ліцэнзіі на медычную дзейнасць у Міністэрства аховы здароўя з недакладнымі звесткамі аб адказных асобах, якія не былі працаўладкаваныя на прадпрыемстве.

«З мэтай увядзення ў зман таксама выкарыстоўваліся дакументы аб памяшканнях і медычных вырабах, якія не адпавядаюць рэчаіснасці, аформленыя на юрыдычную асобу да яе стварэння і рэгістрацыі», – кажуць у ведамстве.

У Міністэрстве аховы здароўя заявілі, што даступнасць афтальмалагічнай медычный дапамогі ў краіне захаваецца. Таксама лекарам-афтальмолагам і іншым супрацоўнікам медычных цэнтраў «Новы зрок» прапаноўваюць працаўладкаванне ў арганізацыях дзяржаўнай сістэмы аховы здароўя.

Нагадаем: у кастрычніку гэтага года супраць фактычнага ўладальніка медцэнтру «Новы зрок», які жыве ў Літве, і чатырох працаўнікоў медустановы была распачатая крымінальная справа за выплаты работнікам заробкаў у канвертах.

Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК высветліў, што прынамсі на працягу апошніх пяці гадоў кіраўніцтву і спецыялістам медычнага цэнтру (дактарам, старэйшым медсёстрам) «у канвертах» было выплачана больш як 2,5 млн рублёў. Таксама ўстаноўленыя факты выплат заробкаў неафіцыйна больш як 50 работнікам медцэнтру.

На чатырох работнікаў і фактычнага ўладальніка заведзеная крымінальная справа, а на маёмасць падазраваных накладзены арышт. Імаверна, размова ідзе пра заснавальніка медцэнтру Алега Каўрыгіна, які пераехаў з Менску ў Вільню ў 2012 годзе. У Літве клініка «Новы зрок» адкрылася ў 2009 годзе.

Hавiны
Супраць уладальніка медцэнтру «Новое зрение» распачатая крымінальная справа
2023.04.17 19:48

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў