Ва ўмовах дэфіцыту бюджэту пацярпелыя ад аварыі на ЧАЭС могуць застацца без дапамогі


Беларускае грамадства ўшанавала 37-ыя ўгодкі катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Да гэтага часу катастрофа ўплывае на экалогію і на здароўе людзей. Эксперты праекту «Кошт Ураду» падлічылі, колькі сродкаў дзяржава выдаткоўвае на пераадоленне наступстваў катастрофы, адкуль бярэ гэтыя грошы і на што размяркоўвае, піша epetitions.by.

«Чарнобыльскі шлях» у Кракаве. 26 красавіка 2023 г.
Фота: Белсат

З беларускага бюджэту штогод выдаткоўваюцца грошы на аднаўленне тэрыторыяў, забруджаных пасля аварыі на ЧАЭС, на лячэнне і рэабілітацыю пацярпелых людзей. Чыноўнікі працуюць над дзяржпраграмамі, чарговая «Дзяржаўная праграма пераадолення наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» разлічаная на 2021–2025 гады. Згодна з праграмай, з бюджэту краіны ў 2021 годзе вылучылі 559 млн рублёў, у 2022 годзе – 600 млн рублёў, сёлета – 594 млн рублёў.

Каля 56 % грошай, разлічаных на праграму, ідзе на сацыяльную абарону, медзабеспячэнне і аздараўленне насельніцтва. Яшчэ 26 % паступае на аднаўленне і сацыяльна-эканамічнае развіццё пацярпелых рэгіёнаў. Каля 18 % ідзе на радыяцыйную абарону.

З 1986 да 2019 года таксама за кошт бюджэту пабудавалі амаль 69 тысяч кватэраў для пацярпелых ад аварыі.

Эксперты таксама падлічылі, што кожны год на забруджаных тэрыторыях неабходна аздараўляць 86 тысяч дзяцей.

Нашай краіне ў пераадоленні наступстваў аварыі на ЧАЭС актыўна дапамагаюць замежныя дабрачынныя фонды ЗША, Ізраілю, Японіі, Еўразвязу. Сёлета, у сувязі з вайной ва Украіне, гэтая дапамога значна скароціцца. Ва ўмовах дэфіцыту дзяржаўнага бюджэту варта чакаць, што і дапамога пацярпелым таксама можа быць зменшаная.

Інтэрв’ю
«У 97 % дзяцей, якіх мы абследавалі, ёсць генетычныя парушэнні». Як уплывае Чарнобыль праз 37 гадоў
2023.04.26 11:30

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў