Генеральны сакратар NATO: 98 % абяцаных Кіеву баявых машынаў ужо перадалі


Супольнікі з NATO паставілі Украіне амаль усю абяцаную тэхніку і падрыхтавалі 9 украінскіх бранятанкавых брыгадаў. Пра гэта заявіў Генеральны сакратар Альянсу Енс Стольтэнбэрг на сустрэчы ў Люксембургу.

Перададзеная Украіне тэхніка.
Фота: USEmbassyKyiv / Twitter

«Больш за 98 адсоткаў абяцаных Украіне баявых машынаў ужо паставілі. Гэта больш за 1550 адзінак бранятэхнікі, 230 танкаў і іншай тэхнікі, у тым ліку вялізная колькасць боепрыпасаў. Агулам мы падрыхтавалі і забяспечылі больш за дзевяць новых украінскіх бранятанкавых брыгадаў, што дасць Украіне моцную пазіцыю для вяртання акупаваных тэрыторыяў», – сказаў ён.

Са словаў Енса Стольтэнбэрга, на летнім саміце NATO у Вільні будзе прапанаваная праграма доўгатэрміновага падтрымання Украіны. Ён таксама заявіў, што канфлікт будзе залагоджвацца за сталом перамоваў, але пазіцыі бакоў заўсёды залежаць ад таго, што адбываецца на полі бою.

Нагадаем, Стольтэнбэрг падчас свайго візіту ў Кіеў 20 красавіка заявіў, што чальцы NATO будуць падтрымліваць Украіну, колькі спатрэбіцца.

Hавiны
Стольтэнбэрг: Усе саюзнікі ў NATO згодныя, што Украіна павінна стаць сябрам альянсу
2023.04.21 14:01

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў