Унутраным войскам дазволяць страляць па дэманстрантах з баявой зброі


Палата прадстаўнікоў 27 красавіка прыняла ў другім чытанні законапраект, які пашырае паўнамоцтвы ўнутраных войскаў. Пра гэта паведамляе БелТА.

Унутраныя войскі ў цэнтры Менску.
Фота: АГ / belsat.eu

Цяпер унутраныя войскі змогуць ужываць баявую і адмысловую тэхніку для спынення масавых беспарадкаў і групавых парушэнняў грамадскага парадку або дзеянняў, накіраваных на разбурэнне або знішчэнне маёмасці ўсіх формаў уласнасці.

Вайскоўцы УВ атрымаюць права на ўжыванне зброі ў дачыненні асобаў, якія ўдзельнічаюць у групавым або ўзброеным нападзе на вайсковы нарад ці каравульнае памяшканне, якія спрабуюць незаконна пракрасціся на тэрыторыю аб’ектаў пад аховай або збегчы пасля такой спробы.

Асноўнымі задачамі ўнутраных войскаў прызнаюцца ўдзел у ахове грамадскага парадку, запэўніванне грамадскай бяспекі, бяспекі асобаў і абʼектаў пад аховай, рэжыму надзвычайнага становішча, ваеннага становішча, прававога рэжыму ў зоне правядзення контртэрарыстычнай аперацыі, мерапрыемствах для ўзмацнення дзяржаўнай мяжы.

Законапраект рэпрэзентаваў дэпутат Яўген Зайцаў.

Таксама 27 красавіка дэпутаты ўхвалілі праўкі ў Крымінальны кодэкс, што прадугледжваюць магчымасць ужыць пакаранне смерцю за замах на ўчыненне актаў тэрарызму.

Артыкулы
У Беларусі ўводзяць расстрэлы за «замах на ўчыненне актаў тэрарызму»
2022.04.27 13:32

ПС belsat.eu

Стужка навінаў