На амбасаду Азербайджану ў Тэгеране напалі. Забіты ахоўнік


Раніцаю 27 студзеня, каля 8:30 паводле мясцовага часу, на амбасаду Азербайджану ў Тэгеране ўчынілі ўзброены напад, у выніку якога быў забіты чалавек. Пра гэта паведамляе азербайджанскае МЗС.

Здымак з відэа: mediaaznews/Telegram

Невядомы напаў з аўтаматам Калашнікава і расстраляў пост аховы. Падчас адбіцця нападзення быў забіты начальнік службы бяспекі і параненыя двое ахоўнікаў амбасады. Стан пацярпелых здавальняльны.

Пазней стала вядома, што чалавека, якога падазраюць у нападзе на амбасаду Азербайджану ў Іране, затрымалі.

УВАГА! ВІДЭА ЎТРЫМЛІВАЕ ЖОРСТКІЯ КАДРЫ

Цяпер азербайджанскі бок праводзіць тэрміновае расследаванне.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў