26 снежня чакаецца да 6 цяпла


Паводле Белгідрамету, 26 снежня чакаецца воблачнае надвор’е, на большай частцы краіны часам дождж, мокры снег. У асобных раёнах слабы туман.

Днём чакаецца максімальная тэмпература паветра ад + 1 да + 6 градусаў.

У Менску часам дождж, мокры снег, верагоднасць ападкаў 80-90 %. Месцамі па горадзе слабы туман. Вецер паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра раніцай ад + 3 да + 5, днём таксама ад трох да пяці градусаў цяпла, вечарам чакаецца ад аднаго да трох вышэй за нуль.

Фотарэпартаж
Берасце перад Калядамі ззяе святочнай ілюмінацыяй. Фотарэпартаж
2019.12.24 19:49

СК belsat.eu

Стужка навінаў