З палітвязня Ігара Лосіка хочуць спагнаць выдаткі на ўтрыманне дзіцяці


26 снежня на імя палітвязня Ігара Лосіка, якога прысудзілі да 15 гадоў калоніі, прыйшла позва. Яго выклікаюць у аддзел прымусовага выканання Баранавіцкага раёну і Баранавічаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Ігар і Дар’я Лосікі. Фота з Facebook

У позве пазначана, што з Лосіка хочуць спагнаць «расходы на ўтрыманне дзіцяці». Пры сабе просяць мець дакумент, які пацвярджае асобу, а ў выпадку няяўкі папярэджваюць аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці. Унізе ручкай прыпісана: «Звяжыцеся тэрмінова з судовым выканаўцам».

Ігара Лосіка прыгаварылі да 15 гадоў калоніі ў снежні 2021 года. Ён адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі. З ім няма сувязі з лютага 2022 года. Жонку Ігара, Дар’ю Лосік, затрымалі ў кастрычніку 2021 года. Яе прыгаварылі да двух гадоў калоніі за каментар. Дар’я адбывае пакаранне ў Гомельскай жаночай калоніі № 4.

У Ігара і Дашы Лосікаў ёсць чатырохгадовая дачка Паўліна, апеку над якой аформілі бацькі Дар’і. Ад дзяржаўнай дапамогі на дзіця яны адмовіліся, гадуюць і выхоўваюць унучку разам з бацькамі Ігара.

Гэта ўжо не першая позва, якая прыходзіць на імя Ігара Лосіка з суду і аддзелу прымусовага пакарання Баранавіцкага раёну.

Hавiны
ААН назвала зняволенне Ігара Лосіка парушэннем міжнароднага права
2023.10.11 10:31

СП, belsat.eu

Стужка навінаў