У Беларусі хочуць увесці падатак з даходаў фізічных асобаў пры продажы садавіны і грыбоў


У Беларусі плануюць увесці падатак з даходаў фізічных асобаў ад продажу ўласных або сабраных для збыту прадуктаў, калі выручка ад іх продажу перавышае 200 базавых велічынь (5800 бел. руб.) на працягу падатковага перыяду.

Гэта вынікае з паправак у законы па пытаннях падаткаабкладання, якія размешчаны на сайце Міністэрства фінансаў. Законапраект ужо адобраны ў двух чытаннях.

Цяпер падаходны падатак плануюць вылічваць з тых, хто прадае ўласную прадукцыю: агародніну і садавіну, альбо займаецца зборам лекавых раслін, грыбоў і ягад для наступнай здачы прадукцыі арганізацыям або прадпрымальнікам па прамысловай загатоўцы такой прадукцыі.

Згодна з папраўкамі, плаціць давядзецца тым, хто пазначыць такі від заробку ў тлумачэннях аб крыніцах даходаў. Падаходны падатак з фізічных асоб складзе 10 працэнтаў ад сумы.

Hавiны
Раманчук: Новыя падаткі для самазанятых – гэта як харчразвёрстка ў часы бальшавікоў
2021.12.25 11:16

АД, belsat.eu

Стужка навінаў