Навучанне ў ВНУ Беларусі падаражэе – міністр адукацыі


Кошт вышэйшай адукацыі ў Беларусі павялічыцца на 15-17%. Пра гэта распавёў міністр адукацыі Андрэй Іванец.

Будынак Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэту. Менск, Беларусь. 26 лютага 2021 года.
Фота: Белсат

Чыноўнік адзначыў, што кошт навучання даўно расце павольна.

«Толькі летась інфляцыя ў нас у краіне на ўзроўні 16 працэнтаў. Адпаведна, і заработная плата падымалася на ўзровень не менш за гэтую адзнаку. Кошт навучання за мінулы год быў падняты менш, чым на сем працэнтаў. Дадзеная тэндэнцыя стрымлівае росту назіралася на працягу цэлага шэрагу апошніх гадоў. Менавіта таму сёння мы маем такі свайго роду назапашаны кумулятыўны эфект», – кажа Іванец.

Цяпер Мінадукацыі плануе павышэнне кошту навучання.

«Выдаткі ў год штогод растуць прыкладна на 15-17 адсоткаў, таму мы мяркуем, што за межы гэтай сумы, безумоўна, павелічэнне кошту не выйдзе», – запэўнівае міністр.

У кастрычніку Іванец увогуле заявіў, што ў Беларусі няма платнай адукацыі, а ёсць «паўплатная». Нібыта таму ўсе студэнты, у тым ліку і платнікі, абавязаныя ісці працаваць па размеркаванні. Аднак, паводле падлікаў «Белсату», беларускія падаткаплатнікі, сваімі падаткамі пакрываюць навучанне не толькі беларусаў, але і расейцаў.

Разбор
«Балбатня і маніпуляцыя». Ці сапраўды студэнты-платнікі рабуюць бюджэт Беларусі?
2023.10.23 14:39

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў