У Воршы адбылося адкрыццё мемарыяльнай шыльды ў гонар Уладзіміра Караткевіча, паведамляюць «Витебские вести». Яе ўсталявалі на будынку школы №3, дзе вучыўся будучы пісьменнік. Урывак ягонага верша прыведзены па-беларуску, а ўсё астатняе на шыльдзе – па-расейску.
У Воршы адкрылі мемарыяльную шыльду ў гонар Уладзіміра Караткевіча. Цырымонію правялі ля сярэдняй школы №3, якой надалі імя беларускага класіка. Будучы пісьменнік пайшоў сюды ў першы клас у 1938 годзе.
Шыльду выканалі на расейскай мове, на беларускай – урывак з верша Караткевіча.
Газета «Витебские вести» піша, што ўрачыстасць наведала пляменніца пісьменніка Алена Сінькевіч. Яна прывезла ў падарунак школе кнігі Караткевіча, а таксама выданне ўспамінаў пра яго. Ці спадабалася ёй шыльда, не паведамляецца.
Сёння Уладзіміру Караткевічу споўнілася б 92 гады.
Сяргей Крот belsat.eu