Вагнэраўцы заявілі, што працягваюць працу «на беларускім кірунку»


Баевікі расейскай ПВК Вагнэра працягваюць «працу на афрыканскім і беларускім кірунках», паведаміў 25 верасня блізкі да наймітаў тэлеграм-канал. А пазней гэтую інфармацыю паўтарыў і афіцыйны канал наймітаў.

Беларускія артылерысты на «вучэннях» па тактычнай і агнявой падрыхтоўцы з элементамі тактычнай медыцыны пад кіраўніцтвам інструктараў ПВК Вагнэра. Палігон пад Асіповічамі, жнівень 2023 года. Крыніцы: Оркестр Вагнера | Wagner / Telegram

«ПВК Вагнэра не спыняла і працягвае сваю працу на афрыканскім і беларускім кірунках. Ні пра якое закрыццё кампаніі не вядзецца. Камандаванне ПВК усё гэтак жа вырашае ўсе пастаўленыя задачы і кіруе кампаніяй», – гаворыцца ў паведамленнях.

Там таксама папрасілі «не верыць чуткам і плёткам і давяраць інфармацыі толькі з афіцыйных каналаў кампаніі».

Аналітыка
Вагнэраўцы вяртаюцца на фронт? Ці частка застанецца ў Беларусі? Што цяпер адбываецца з ПВК
2023.09.25 11:01

Тры месяцы таму ў Расеі адбыўся мяцеж ПВК Вагнэра, падчас якога найміты Яўгенія Прыгожына ледзь не дайшлі да Масквы. Тыя падзеі пацягнулі за сабою перадыслакацыю вагнэраўцаў у Беларусь і эскалацыю напружання на мяжы з краінамі NATO. Аднак са жніўня прысутнасць наймітаў у Беларусі пачала паступова скарачацца.

Спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дэмчанка 24 верасня заявіў са спасылкаю на звесткі выведкі, што цяпер у Беларусі застаюцца каля 1000 вагнэраўцаў (у канцы жніўня ён ацэньваў групоўку наймітаў на беларускай тэрыторыі на 5000).

Аналітыка
«Мясныя штурмы» і афрыканскія жахі. Чаму найміты ПВК Вагнэра могуць навучыць беларускіх сілавікоў
2023.07.26 08:00

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў