Польскія вытворцы хочуць увесці санкцыі супраць паваранай солі з Беларусі. Вось чаму


Польскія вытворцы паваранай солі настойваюць на тым, каб на гэты прадукт былі ўведзеныя нацыянальныя санкцыі. Пра гэта паведамляе «Money.pl» са спасылкай на «Puls Biznesu».

Беларуская соль.
Фота: mozyrsalt.by

У той час, як калійная соль з Беларусі застаецца пад еўрапейскімі санкцыямі, павараная і каменная соль надалей паступае да пакупнікоў у Цэнтральную і Усходнюю Еўропу, у тым ліку ў Польшчу. У 2022 годзе паваранай солі з Беларусі прадалі на рынку Еўразвязу амаль на € 10 млн, на год раней – на € 22 млн. Зніжэнне звязанае з коштамі і сыходам некаторых кліентаў.

І вось цяпер фонд «Польская соль», што яднае мясцовых вытворцаў солі, звярнуўся да міністра ўнутраных справаў і кіраўніцтва Мар’юша Каміньскага з просьбай ацаніць магчымасць увядзення санкцыяў – нацыянальных і/або еўрапейскіх – у дачыненні беларускай паваранай солі.

У прыватнасці, звяртаецца ўвага на тое, што супраць прадстаўнікоў кіраўніцтва «Мазырсолі» Генадзя Богдана і Алега Эйбатава ўжо ўвялі індывідуальныя санкцыі.

Hавiны
Прэзідэнт Літвы абяцае не паддацца на ціск адносна зняцця санкцыяў з беларускага калію
2023.07.22 11:31

Палкоўнік Алег Эйбатаў быў камандзірам вайсковай часткі 1257 у Мазыры. У 2022 годзе ён трапіў пад санкцыі за суўдзел у ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны. У жніўні 2022 года ён звольніўся са службы і ўладкаваўся на «Мазырсоль» у якасці намесніка дырэктара ў пытаннях бяспекі, рэжыму і кадраў. Звычайна асобы на гэтых пасадах адказваюць за рэпрэсіі на прадпрыемстве.

Былы кіраўнік «Мазырсолі» Генадзь Богдан трапіў пад санкцыі ў 2020 годзе. У той час ён ужо працаваў намеснікам кіраўніка справамі Аляксандра Лукашэнкі.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў