Камісія ААН абвінаваціла расейскіх вайскоўцаў у катаваннях і згвалтаваннях ва Украіне


Існуе мноства доказаў таго, што расейскія войскі здзяйсняюць ваенныя злачынствы ва Украіне. Пра гэта 25 верасня заявіла Незалежная міжнародная камісія для расследавання парушэнняў ва Украіне, паведамілі ва Управе вярхоўнага камісара ААН у справе правоў чалавека.

Будынак гатэлю ў Кіеве, які пацярпеў у выніку ракетнага абстрэлу. Напярэдадні Новага года Расея выпусціла некалькі серыяў ракетаў па тэрыторыі Украіны. У сталіцы ў выніку абстрэлу загінуў 1 чалавек і мінімум 20 былі параненыя. Кіеў, Украіна. 31 снежня 2022 года.
Фота: Агата Квяткоўская / Вот Так / Белсат

Камісія паведаміла, што задакументавала напады з ужываннем зброі выбуховага дзеяння на жылыя дамы, функцыянальную медычную ўстанову, чыгуначны вакзал, рэстаран, крамы і камерцыйныя склады. Вынікам нападаў сталі ахвяры сярод цывільнага насельніцтва, пашкоджанне або разбурэнне а’ектаў і зрыў паслуг і паставак. Пры гэтым такія напады не спыняюцца.

У Камісіі таксама заявілі пра шырокае і сістэматычнае ўжыванне катаванняў расейскімі вайскоўцамі ў дачыненні абвінавачаных у супрацы з ЗСУ. У некаторых выпадках катаванні прыводзілі да смерці ахвяры. Таксама ў Херсонскай вобласці расейскія жаўнеры гвалтавалі і здзяйснялі сексуальны гвалт у дачыненні жанчын у веку ад 19 да 83 гадоў.

«Часта чальцоў сямʼі трымалі ў суседнім пакоі, змушаючы іх тым самым чуць, як адбываюцца гэтыя парушэнні», – заявілі ў Камісіі.

Камісія таксама расследуе абставіны і наступствы выбуху на плаціне ў Новай Кахоўцы і вывазу ўкраінскіх дзяцей у Расею. А «некаторая рыторыка расейскіх дзяржаўных і іншых медыяў можа ўяўляць сабой падбухторванне да генацыду».

У Камісіі падкрэслілі неабходнасць прыцягнення вінаватых да адказнасці. І заклікалі ўкраінскія ўлады аператыўна і старанна расследаваць парушэнні з боку сваіх жа Збройных сілаў, дадаўшы, што такіх парушэнняў «нязначная колькасць».

Hавiны
Еўрапарламент назваў Лукашэнку суўдзельнікам злачынстваў Расеі супраць Украіны
2023.09.14 08:53

Еўрапарламент 13 верасня прыняў Рэзалюцыю аб дачыненнях з Беларуссю, у якой самаабвешчанага прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку прызнаюць суўдзельнікам злачынстваў Расеі ва Украіне, у прыватнасці, дэпартацыі дзяцей.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў