Некаторым беларусам у Польшчы адмовілі ў прыёме заяваў на гуманітарную візу


Цэнтр беларускай салідарнасці паведамляе, што некаторым беларусам у Польшчы адмаўляюць у прыёме заяваў на гуманітарную візу. Працаўнікі візавага цэнтру абгрунтоўваюць гэта тым, што нібыта візы могуць атрымаць толькі тыя грамадзяне Беларусі, якія ўехалі ў Польшчу з тэрыторыі Украіны пасля пачатку вайны.

Польская віза.
Фота: Белсат

Некаторыя беларусы ў Польшчы сутыкнуліся з адмовай у візавых цэнтрах на праём дакументаў на гуманітарную ці нацыянальную візу. Прычынай адмовы з’яўляецца тое, што такія візы могуць атрымаць грамадзяне Беларусі, якія ў ехалі ў Польшчу з Украіны, калі пачалася вайна. Цэнтр беларускай салідарнасці лічыць, што такое патрабаванне не адпавядае заканадаўству.

У Цэнтры цяпер працуюць над вырашэннем гэтай праблемы і заклікаюць беларусаў, якія сутыкнуліся з адмовай звяртацца ў інфалінію t.me/cbshelp. Прадстаўнікі арганізацыі таксама маюць намер звярнуцца ў польскі МЗС.

З 1-га снежня мінулага году пасля зменаў у Законе аб замежніках у Польшчы беларусы з гуманітарнаю візаю змогуць атрымаць дазвол на працу і афіцыйна зарабляць у Польшчы. Такая віза выдаецца на адзін год. Каб атрымаць гуманітарную візу, трэба звярнуцца ў польскае консульства са страхоўкай і заяваю з абгрунтаваннем небяспекі.

Аналітыка
Што варта ведаць беларускім эмігрантам у Польшчы пра дыскрымінацыю, легалізацыю і абарону правоў
2022.09.13 08:30

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў