Намінальны заробак беларусаў вырас за месяц на 21 рубель


Белстат апублікаваў  дадзеныя за жнівень. Паводле інфармацыі камітэта, намінальны налічаны сярэдні заробак у краіне – 1665 рублёў 50 капеек. У ліпені было менш на 21 рубель 50 капеек (на 1,3%).

Больш за ўсё грошай традыцыйна налічваюць у Менску: 2215 рублёў 70 капеек. Аўтсайдэр – Магілёўская вобласць, там працаўнік бачыць у сваім разліковым лістку ў сярэднім 1374 рублі. Разрыў – больш за 500 рублёў.

Намінальны сярэдні заробак у Беларусі ў жніўні 2022 году. Інфаграфіка Белстату

Раней Нацыянальны статыстычны камітэт адсправаздачыўся, што ў жніўні інфляцыя склала 0,1% у параўнанні з ліпенем, такім чынам, рост цэн за месяц амаль не «з’еў» гэтую прыбаўку.

Намінальны заробак – гэта так званы «брудны» заробак, які не ўлічвае падаткі і іншыя абавязковыя зборы.

Як раней паведамляў «Белсат», сёлета за сем месяцаў рэальныя даходы беларусаў упалі на 3,4%.

Аналітыка
Рэальныя даходы беларусаў упалі ўжо мацней, чым падчас крызісаў 2011 і 1999 гадоў. Што далей?
2022.08.17 19:51

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў