Украіна і Расея абмяняліся палоннымі


Украіна і Расея правялі чарговы абмен палоннымі. Аб гэтым паведамляюць прадстаўнікі абодвух бакоў.

Украіна вярнула з палону 44 чалавекі.
Фота: Андрій Ермак / Telegram / ermaka2022

26 красавіка Украіна правяла чарговы раўнд абмену палоннымі з расейскай Федэрацыяй. Як расказаў у сваім тэлеграм-канале кіраўнік Офісу прэзідэнта Украіны Андрій Ермак, удалося вярнуць дадому 44 чалавекі.

«Сярод іх – 36 радавых і сяржантаў і 6 афіцэраў. Гэта вайскоўцы, памежнікі, нацгвардзейцы, маракі. Людзі абаранялі Марыупаль, Азоўсталь, Херсоншчыну, ваявалі з ворагам на Усходзе. Таксама мы вызвалілі двух грамадзянскіх», – напісаў Ермак.

Кіраўнік ОП паведаміў, што адзін з вызваленых паранены, яго катавалі ў палоне. У дваіх мужчын раней з палону вызвалілі жонак.

У сваю чаргу, Мінабароны Расеі паведаміла, што 26 красавіка ў выніку перагаворнага працэсу на тэрыторыю РФ вернуты 40 расейскіх ваеннаслужачых. Адразу пасля вяртання на расейскую тэрыторыю нядаўнія палонныя былі перавезены ў Маскву транспартнай авіяцыяй ВКС Расеі.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў