Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт апусціўся на 811-ы радок у спісе найлепшых універсітэтаў свету за 2022-23 гады паводле версіі Цэнтру сусветнага рэйтынгу ўніверсітэтаў (CWUR), паведамляе Dev.by.
Рэйтынг ВНУ фармуецца з наступных паказнікаў: якасць адукацыі, запатрабаванасць выпускнікоў на рынку працы, узровень навукова-выкладчыцкага складу і навукова-даследчай дзейнасці. Апошняе ўключае колькасць і якасць навуковых публікацыю, іх з’яўленне ў аўтарытэтных часопісах і цытаванасць.
Мінулы раз БДУ займаў 781-ю пазіцыю з агульнай ацэнкаю 71,7 бала, а сёлета набраў 71,5 бала. Яшчэ год таму ўніверсітэт быў на 798-м месцы з вынікам 71,6 бала.
Апроч БДУ, сёлета ў рэйтынгу прысутнічае Інстытут фізікі імя Сцяпанава НАН Беларусі – ён на 1308-м месцы. Сярод расейскіх універсітэтаў лідаруе МДУ імя Ламаносава – ён за год страціў 8 пазіцыяў і заняў 202-е месца.
У дзясятку найлепшых ВНУ ўвайшлі ўніверсітэты ЗША і Вялікай Брытаніі.
АД belsat.eu