У Тэль-Авіве прайшло святкаванне Дня Волі з канцэртам і кірмашом беларускіх умельцаў. Пра гэта перадае карэспандэнт «Белсату».
25 сакавіка ў Тэль-Авіве прайшло ўрачыстае святочнае мерапрыемства да Дня Волі – 105 угодкаў абвяшчэння Беларускай народнай рэспублікі. Праграма складалася з кірмашу беларускіх умельцаў і канцэрта беларускіх выканаўцаў. Сваё відэавіншаванне да беларускай дыяспары ў Ізраілі накіравала і абраны прэзідэнт Беларусі Святлана Ціханоўская. На мерапрыемстве адбыўся збор у дабрачынныя беларускія фонды.
У святочнай музычнай праграме ўдзельнічалі Аляксандр Памідораў, Ірэна Катвіцкая, Dr. Jack, Пінхас Цінман, Сектар, Ліза Хургіна. Вёў канцэрт Зміцер Лукашук.
Удзельнікі кірмашу, выхадцы з Беларусі (частка з іх удзельнікі жнівеньскіх падзей 2020 года) прадставілі свае працы ў галінах літаратуры, выяўленчага мастацтва, керамікі, сувенірных вырабаў і кулінарыі.
На мерапрыемстве была прадстаўлена кніга Генадзя Шульмана «Пра тое як там», у якой аўтар ад першай асобы расказвае аб рэчах простых і складаных адначасова: аб волі і няволі; аб людзях добрых і дрэнных – тых, з кім прыйшлося сустрэцца аўтару на яго цярністым шляху; аб тым, як выжываць і жыць ва ўмовах, да жыцця мала прыстасаваных; пра тое, што нават за калючым дротам можна і трэба заўсёды заставацца Чалавекам.
Мерапрыемства было арганізавана Народнай амбасадай Беларусі ў Ізраілі сумесна з творчым абʼяднаннем «BSRB Production». У снежні 2022 года было абвешчана аб стварэнні Народнай амбасады ў Ізраілі. Адным з прадстаўнікоў народнай амбасады зʼяўляецца Аляксандр Фруман – ізраільцянін, які пацярпеў падчас жнівеньскіх падзей на сваёй радзіме ў Менску і прабыў трое сутак у Жодзінскай турме.
Народныя амбасады ствараюцца для абароны правоў грамадзян Беларусі за мяжой, а таксама для прадстаўлення інтарэсаў дэмакратычнай Беларусі. Рашэнне аб стварэнні Народнай амбасады прымаецца прадстаўнікамі беларускай дыяспары на падставе рэзалюцыі Сусветнага кангрэса беларусаў і падтрымліваецца абранай прэзідэнткай Святланай Ціханоўскай і Народным антыкрызісным упраўленнем.
Задачы пасольства – развіццё ва ўмацаванні палітычных сувязяў з прадстаўнікамі дэмакратычных сіла Беларусі, прасоўванне беларускага парадку ў розных ізраільскіх СМІ, правядзенне культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў, звязаных з беларускай ідэнтычнасцю, аказанне дапамогі ў зборы сродкаў на розныя гуманітарныя фонды.
Зараз пры садзейнічанні Народнай амбасады Беларусі ў Ізраілі і Інстытуту Катастроф і Гераізму нацыянальнага мемарыяла «Яд Вашэм» разглядаецца справа Клаўдзія Дуж-Душэўскага адносна магчымага ўключэння яго імя ў спіс праведнікаў свету.
Антон Тачняк, Барыс Сухадрэў. Фота: Барыс Сухадрэў belsat.eu