Старшыня АГП Мікалай Казлоў адбыў свой тэрмін і выйшаў на волю


Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў быў асуджаны на 3 месяцы арышту паводле ч. 1 арт. 407 КК за «раскрыццё дадзеных у крымінальнай справе» супраць Каардынацыйнай рады і сёння выйшаў на волю, паведамляе «Вясна».

Ад АГП на пасаду кандыдата на праймерыз і далей на ўдзел у прэзідэнцкай кампаніі абраны Мікалай Казлоў

У судзе Ленінскага раёну Менску 6 жніўня 2021 года 3 месяцы арышту прысудзілі старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП), сябру асноўнага складу Каардынацыйнай рады Мікалаю Казлову. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 407 КК, але канкрэтныя эпізоды абвінавачвання невядомыя, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Раней Казлоў некалькі разоў адмаўляўся даваць падпіску аб нераскрыцці пасля допытаў у СК паводле крымінальнай справы супраць Каардынацыйнай рады. За гэта яго ўжо прыцягвалі да адміністратыўнай адказнасці. Суддзя Таццяна Шоцік прызначыла палітыку максімальна строгае пакаранне паводле крымінальнага артыкулу. Менавіта такое пакаранне запытаў пракурор Вадзім Лалуа.

28 снежня прысуд у справе кіраўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі, сябры асноўнага складу Каардынацыйнай рады Мікалая Казлова набыў моц. Палітык пачаў адбываць 3-месячны арышт.

Hавiны
Мікалай Казлоў пачаў адбываць 3-месячны тэрмін зняволення
2021.12.28 21:27

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў