Сіноптыкі распавялі, якім будзе надвор’е ў Беларусі ў пачатку вясны


Сіноптык Дзмітрый Рабаў у эфіры дзяржаўнага тэлеканалу ОНТ падзяліўся прагнозам надвор’я на тыдзень з 27 лютага па 5 сакавіка, калі ў Беларусі скончыцца каляндарная зіма.

Святкаванне “Гукання вясны” ў Гомлі. 3 красавіка 2021 года.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

У пачатку тыдня, у апошнія дні зімы, Беларусь будзе знаходзіцца ў зоне ўплыву вобласці высокага атмасфернага ціску. Істотных ападкаў не чакаецца. Вецер умераны. Вільготнасць да 90%, ноччу і раніцай слабы туман, бачнасць да кіламетра. На дарогах і тратуарах галалёдзіца. Тэмпература ўначы будзе ад -2°C на паўднёвым захадзе да -10°C на паўночным усходзе. У сярэдзіне дня ў панядзелак ад +2 да -4°C, у аўторак ад +3 да -2°C.

1 сакавіка за надворʼе стануць адказваць вільготныя паветраныя масы з Балтыі. Будзе пераважаць воблачнае з праясненнямі, з невялікімі ападкамі надворʼе. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вільготнасць да 90%. Ноччу і раніцай слабы туман, бачнасць да кіламетра. Вецер умераны. Тэмпература паветра ў сераду ноччу складзе ад -1°C на захадзе да -12°C на поўначы. Удзень ад +3 да -3°C.

У пачатку другой паловы тыдня атмасферныя франты з паўночнага захаду Еўропы прынясуць ападкі рознай інтэнсіўнасці. Ноччу і раніцай слабы туман, бачнасць да кіламетра. Вільготнасць да 90%. Вецер умераны. Тэмпература ноччу ад -1°C на захадзе да -9°C на паўночным усходзе, пры праясненнях да -12°C. Удзень у чацвер ад 0 да +4°C, у пятніцу ад -1 да +2°C.

У выходныя будзе воблачна з праясненнямі. Пройдуць кароткачасовыя ападкі. Вільготнасць да 90%. Пад раніцу слабыя туманы, бачнасць да паўкіламетра. Вецер умераны. Тэмпература ўначы ад -2°C на паўднёвым захадзе да -10°C на паўночным усходзе. Удзень у суботу ад + 2°C да -7°C, у нядзелю – ад 0 да +3°C.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў