113 населеных пунктаў на Віцебшчыне засталіся без святла


У Віцебскай вобласці з прычыны моцнага снегу і ветру ўзніклі праблемы з пастаўкамі электрычнасці. Пра гэта паведамілі ў «Віцебскэнерга».

Морозы в Беларуси, деревня, деревенский дом, зима, холод, снег
Дахі вясковых хат засыпаны снегам.
Фота: Белсат

26 лютага ноччу і раніцай па Віцебшчыне прайшоў моцны снег, які суправаджаўся парывістым ветрам. Усё гэта парушыла працу электрасеткавага комплексу некаторых раёнаў, у тым ліку праз падзенне галінак і дрэваў на лініі электраперадачы.

Найбольш пацярпелі ад стыхіі Полацкі, Лепельскі, Расонскі, Ушацкі, Бешанковіцкі, Гарадоцкі і Шумілінскі раёны.

Ідуць працы для аднаўлення электразабеспячэння ў 113 населеных пунктах.

Працу энергетыкам ускладняюць дрэвы, якія ўпалі на дарогі і прасекі ды перашкаджаюць хутка дабрацца да месцаў пашкоджанняў.

Hавiны
Сіноптыкі распавялі, якім будзе надвор’е ў Беларусі ў пачатку вясны
2023.02.26 12:09

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў