Іран не прызнае датычнасці да атакі на танкер у Індыйскім акіяне


Тэгеран адмаўляе абвінавачванні з боку ЗША ў тым, што іранскі беспілотнік атакаваў танкер з хімікатамі «Chem Pluto» ў Індыйскім акіяне. Пра гэта паведамляе «Reuters».

«Гэтыя чарговыя абвінавачванні адхіляюцца як беспадстаўныя», – заявіў на брыфінгу прэс-сакратар міністэрства замежных справаў Ірану Насэр Канаані.

Раней амерыканскія вайскоўцы заявілі, што беспілотнік, запушчаны з Ірану, 24 снежня атакаваў танкер «Chem Pluto» – карабель пад ліберыйскім сцягам, што мае японскіх уласнікаў і кіруецца кампаніяй з Нідэрландаў. На борце танкера ўзнік пажар, які неўзабаве патушылі.

Лічыцца, што гэта першы выпадак, калі ЗША публічна абвінавацілі Іран у наўпроставым нападзе на карабель. Агулам за апошнія чатыры тыдні еменскія хусіты, якіх падтрымлівае Іран, здзейснілі больш за 100 атакаў на каля дзесяці камерцыйных і гандлёвых караблёў, што ішлі транзітам праз Чырвонае мора. Але цяперашні інцыдэнт адбыўся вельмі далёка ад папярэдніх.

Аналітыка
Чаму хусіты далучыліся да вайны супраць Ізраілю, і хто яны такія
2023.11.03 08:00

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў