У Смаргоні цягнік збіў 13-гадовую дзяўчынку. Яна загінула


Трагедыя адбылася раніцаю 25 снежня на чыгуначнай станцыі Смаргонь, паведамляе тэлеграм-канал «Обратная сторона». Дзяўчынка пераходзіла чыгунку ў навушніках.

Вакзал чыгуначнай станцыі Смаргонь. Крыніца: wikimapia.org

Каля 8:55 13-гадовая мянчанка пераходзіла чыгунку не ва ўстаноўленым месцы і трапіла пад электравоз. Яна была ў навушніках, таму не пачула папераджальных сігналаў лакаматыва.

На месцы здарэння працуюць праваахоўнікі, якія ўстанаўліваюць усе акалічнасці здарэння.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў