«Беларускі Гаюн»: У Мачулішчах гарэў расейскі знішчальнік МіГ-31К


Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» паведамляе, што на аэрадроме ў Мачулішчах 25 снежня гарэў адзін з МіГ-31К ПКС РФ. Яны могуць несці гіпергукавыя балістычныя ракеты «Кінжал».

Знішчальнік Міг-31К. Крыніца: golosameriki.com

Сцвярджаецца, што адбылося ўзгаранне рухавіка аднаго з МіГ-31К. Ён выведзены са строю і не зможа лятаць у бліжэйшы час.

МіГі выпускаліся з 1975 па 1994, а прыняты на ўзбраенне ў 1981, менавіта гэты борт прайшоў мадэрнізацыю пасля 2015 года.

13 снежня паведамлялася, што ў Беларусь прыляцелі тры расейскія звышгукавыя знішчальнікі-перахопнікі Міг-31К. Гэтыя знішчальнікі здольныя несці гіпергукавыя аэрабалістычныя ракеты Х-47М2 «Кінжал» і атакаваць мэты на адлегласці ў 2000 км.

З сярэдзіны кастрычніка па 1 снежня ў Беларусі ўжо знаходзіліся тры аналагічныя расейскія знішчальнікі.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў