Беларускіх вайскоўцаў будуць вучыць на падставе войнаў, якія цяпер ідуць у свеце


У Беларусі «сур’ёзна ўдакладнілі сістэму падрыхтоўкі ваеннаслужачых» – яе мадэрнізавалі з улікам узброеных канфліктаў, якія адбываюцца ў дадзены момант. Цягам наступнага года прызыўнікі прымуць удзел у шматлікіх вучэннях. Пра гэта паведаміў намеснік Міністра абароны Беларусі генерал-маёр Андрэй Жук 25 лістапада падчас рытуалу прыняцця ваеннай прысягі ў 72 вучэбным цэнтры ў Пячах.

Прынясенне ваеннай прысягі ў АНЦ у Пячах. 25 лістапада 2023 года.
Фота: modmilby/Telegram

«Мы ў бягучым годзе вельмі сур’ёзна ўдакладнілі сістэмы падрыхтоўкі веннаслужачых. І ўжо з гэтага года маладыя салдаты пачнуць займацца па новай праграме з улікам тых сусветных канфліктаў, якія адбываюцца ў дадзены момант, дзеля таго, каб вучыцца таму, што неабходна на вайне», – сказаў Андрэй Жук.

Паводле намесніка міністра абароны, сёння, каб ваяваць, недастаткова мець толькі добрую тэхніку.

«Сёння трэба мець прафесіяналаў дзеля таго, каб з дзяржавай, якая мае моцную армію, ніхто не размаўляў з пазіцыі сілы», – зазначыў ваенны чыноўнік.

Аналітыка
Калі заўтра вайна. Як улады Беларусі планамерна рыхтуюцца да эскалацыі
2023.10.25 08:00

Адпаведна з новай праграмай, прызыўнікі прымуць удзел у вялікай колькасці мерапрыемстваў баявой і аператыўнай падрыхтоўкі, у вучэннях, у тым ліку міжнародных у рамках АДКБ. Салдаты будуць прыцягвацца да ўзмацнення аховы Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь і несці баявое дзяжурства па супрацьпаветранай абароне.

«Лепшыя з іх прымуць удзел і будуць абараняць гонар Узброеных Сілаў, гонар нашай дзяржавы на Армейскіх міжнародных гульнях. Акрамя таго, лепшыя прымуць удзел у парадзе, які адбудзецца ў ліпені, прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», – сказаў Андрэй Жук.

25 лістапада ў воінскіх частках і ўстановах па ўсёй Беларусі прайшлі цырымоніі прынясення прысягі. Яе склалі больш за 8000 прызыўнікоў.

Hавiны
Замест кадзіла – аўтамат? У беларускае войска набіраюць святароў
2023.11.17 15:27

У Беларусі з 2022 года няспынна распрацоўваюцца і ўхваляюцца законы ды ўказы, якія могуць спатрэбіцца на выпадак вайны або ўнутранага канфлікту. 19 кастрычніка стала вядома, што ўрад распрацаваў законапраект аб змене законаў у пытаннях запэўнівання нацыянальнай бяспекі. Дакумент прадугледжвае шэраг беспрэцэдэнтных для Беларусі практык, у прыватнасці, дазвол на прызыў на службу ў войску асобаў, супраць якіх заведзеныя крымінальныя справы, якія былі пад судом і адбывалі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі і  ўхілістаў. Таксама закон дапускае, што пры неабходнасці могуць быць скасаваныя ўзроставыя абмежаванні для кантрактнікаў. Акрамя таго, плануюць павысіць максімальны ўзрост заставання ў запасе для жанчын без вайсковых званняў: з 45 да 48 гадоў, а ў ваенкаматы прызыўнікоў цяпер змогуць запрашаць праз СМС.

Hавiны
«BELPOL» распавёў пра ўтоеныя выпадкі траўматызму ў беларускім войску
2023.10.31 19:39

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў