У Мінздароўя плануюць вакцынаваць 60 % насельніцтва Беларусі


Першая намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан лічыць, што стаўленне беларусаў да вакцынацыі выклікае «асцярожны аптымізм».

«У Беларусі ёсць рэгіёны, якія па тэмпах вакцынацыі набліжаюцца да 35% ад агульнай колькасці насельніцтва, уключаючы дзяцей. А неабходна як мінімум 60%. Мы сабе ставім прамежкавую планку ў 40%, як першапачаткова і рэкамендаваў САЗ, але лічым, што павінна быць вакцынаваны 60% насельніцтва.

Мы штодня адсочваем тэмпы вакцынацыі ў рэспубліцы і можам з упэўненасцю сказаць, што яны нарастаюць з кожным днём. Больш за тое, мы ўжо пачынаем рэвакцынацыя, таму што, напрыклад, медычныя работнікі былі вакцынаваныя ў студзені, частка насельніцтва атрымлівала вакцыну ў сакавіку-красавіку », – заявіла яна ў інтэрвʼю ОНТ.

Па словах Богдан, «вакцына абараняе ад цяжкага і прагнастычна неспрыяльнай плыні захворвання».

Аб’ектыў
Сітуацыя з ковідам у Беларусі: «У самога Мінздароўя няма рэальных лічбаў»
2021.10.22 22:33

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў