Францыя выведзе свае войскі з Нігеру да канца года


Францыя выведзе свае войскі з Нігеру да канца года, а таксама адклікае свайго амбасадара, чым фактычна выканае ўмовы вайскоўцаў, якія захапілі ўладу ў краіне.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Вайскоўцы Нігеру ў эфіры нацыянальнага тэлебачання. Крыніца: ORTN

«Мы спыняем нашую вайсковую супрацу ў Нігеры. Салдаты, якія дыслакуюцца там, вернуцца да канца года», – адзначыў Эманюэль Макрон.

Паводле французскага прэзідэнта, ён таксама пастанавіў адклікаць з Нігеру амбасадара Францыі.

Як адзначае гісторык і палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман, «пакуль выглядае, што Парыж капітуляваў перад путчыстамі, выканае іхнае патрабаванні і кідае легітымнага прэзідэнта Базума на волю лёсу».

Нагадаем, што 26 ліпеня вайскоўцы Нігеру з прэзідэнцкай гвардыі заявілі пра зняцце з пасады прэзідэнта краіны Махамэда Базума, а таксама пра закрыццё межаў краіны і ўвядзенне каменданцкай гадзіны. Прэзідэнта Нігеру абвінавацілі ў дзяржаўнай здрадзе і падрыве бяспекі дзяржавы.

Краіны Захаду асудзілі мяцеж, а лідары краінаў Заходняй Афрыкі разглядалі імавернасць правядзення вайсковай аперацыі, каб вярнуць прэзідэнта Базума на пасаду. У сваю чаргу вайсковая хунта Нігеру звярнулася да ПВК Вагнэра па дапамогу.

16 верасня лідары прарасейскіх хунтаў Малі, Нігеру і Буркіна-Фасо падпісалі пакт аб бяспецы, згодна з якім абяцалі прыйсці на дапамогу адно аднаму ў выпадку ўнутранага паўстання або вонкавай агрэсіі.

Hавiны
Лідары Заходняй Афрыкі разглядаюць верагоднасць ваеннай аперацыі ў Нігеры
2023.08.05 08:36

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў