«Бараніць свабоду мірна і са зброяй у руках». Зварот Ціханоўскай у дзень абвяшчэння незалежнасці Беларусі


25 жніўня, у 32-ую гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларусі, Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў.

Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская.
Фота: Белсат

«Сёння мы з вамі мусім ізноў змагацца за сваю незалежнасць. Бо зараз яна пад самай вялікай пагрозай за ўсю найноўшую гісторыю, – кажа беларуская лідарка. – На нашай тэрыторыі знаходзяцца расейскія салдаты, іх ваенныя базы. Найміты-злачынцы, што разбураюць украінскія гарады і забіваюць мірных грамадзянаў. Ядравая зброя, якая ператворыць Беларусь у мішэнь на ваенных картах. У нашых музеях замест рэліквіяў беларускай культуры – кувалда ПВК Вагнэра. А школьнікаў вядуць не ў тэатр, каб глядзець п’есы Купалы, а паказваюць калоніі і памежныя атрады. Цяпер самы час нагадаць адно аднаму, што такое сапраўдная незалежнасць».

Зварот цалкам:

32 гады таму, 25 жніўня 1991 года, дэпутаты Вярхоўнага Савету БССР прагаласавалі за наданне канстытуцыйнага статусу Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце, прынятай 27 ліпеня 1990 года, што фактычна значыла абвяшчэнне незалежнасці Беларусі. Рашэнне падтрымалі 253 дэпутаты. Былі прынятыя пастановы аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці, прыпыненні дзейнасці Камуністычнай партыі.

У верасні таго ж года БССР перайменавалі ў Рэспубліку Беларусь, а ў якасці дзяржаўных сімвалаў былі зацверджаныя герб Пагоня і бел-чырвона-белы сцяг.

Hавiны
«Я ганаруся тым, што вам дапамагаюць беларусы». Святлана Ціханоўская павіншавала Украіну з Днём незалежнасці
2023.08.24 10:37

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў