У Беларусі за сезон патанулі 295 чалавек. З іх 22 – непаўналетнія


Паводле стану на 22 жніўня ў Беларусі патанулі 295 чалавек, у тым ліку 22 непаўналетнія. Асноўнымі прычынамі гібелі людзей у вадзе застаюцца легкадумнасць і парушэнні правілаў паводзін пры купанні, паведамілі ў прэс-службе Партызанскага РУУС Менску, перадае «Минск-Новости».

Людзі купаюцца ў вадасховішчы Дразды.
Фота: АВ / Белсат

Таксама ў ведамстве ўдакладнілі, што нярэдка трагедыі здараюцца, калі адпачынкоўцы ўжываюць спіртное і пазней заходзяць у ваду, а таксама плаваюць у забароненых месцах, дзе няма выратавальных пунктаў.

Праваахоўнікі і ратавальнікі чарговы раз рэкамендуюць грамадзянам устрымацца ад купання пасля ўжывання алкаголю і ў начны час, трымаць пад пастаянным наглядам дзяцей, а таксама быць больш уважлівымі да сваіх асабістых рэчаў з-за магчымага крадзяжу.

Парады
Як выжыць улетку ў экстрэмальнае надворʼе
2022.07.10 14:59

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў