Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску 25 жніўня разглядаў справу былой журналісткі TUT.by Таццяны Мацвеевай, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Таццяну затрымалі каля месяца таму. У яе ўдома правялі ператрус. Журналістку абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікетаванні за аватарку ў Facebook са словамі Янкі Купалы «Хочам людзьмі звацца» на фоне палосаў белага і чырвонага колераў.
Суд над Мацвеевай некалькі разоў пераносіўся, бо адміністратыўную справу адпраўлялі на дапрацоўванне. Сёння ў суддзі пытанняў да справы не ўзнікла, і журналістку пакаралі 8 соднямі арышту.
Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што на працэсе над журналісткаю затрымалі віцебскага дысідэнта Барыса Хамайду, імаверна, за медальён з Пагоняю.
Марыя Міхалевіч belsat.eu