Беларускую валанцёрку не пусцілі ва Украіну, нягледзячы на від на жыхарства


Беларуску Аліну С. не ўпусцілі ва Украіну, нягледзячы на тое, што ў дзеўчыны ёсць часовы від на жыхарства. Пра гэта Аліна напісала ў Твітары.

«Учора мяне не ўпусцілі ва Украіну, але нагадалі пра ракеты, якія ляцяць з тэрыторыі Беларусі, і ў якіх я вінаватая. Валанцёрства, мае данаты і ўся дапамога, якая ёсць і цяпер, нікога на мяжы не цікавілі», – распавяла беларуска.

Аліна кажа, што да сярэдзіны траўня знаходзілася ва Украіне і валанцёрыла:

«Ежу гатавала, сеткі пляла, размяшчала людзей у Нямеччыне, дапамагала з трансферам, дэдосіла сайты, заданаціла прыкладна €1500».

Гэта не першы выпадак, калі беларусаў не ўпускаюць ва Украіну. На пачатку жніўня праз украінскую мяжу не прапусцілі прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета па міжнародных зносінах Валера Кавалеўскага.

Яшчэ адну беларускую валанцёрку Анісію Казлюк 24 чэрвеня затрымала дзяржаўная міграцыйная служба Украіны на выхадзе з цягніка ў Кіеве нібыта за нелегальнае знаходжанне ва Украіне. На дзеўчыну склалі адміністратыўны пратакол. 27 чэрвеня Анісія атрымала штраф у памеры 1700 грыўняў ($57). Дзякуючы розгаласу, у беларускі атрымалася дамагчыся дазволу застацца ва Украіне і легалізавацца.

Hавiны
«Трэба даказаць, што ў Беларусі небяспечна». Паразмаўлялі з беларускай валанцёркай Анісіяй Казлюк
2022.06.28 17:22

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў