У Ізраілі газеты выйшлі з першымі палосамі чорнага колеру на знак пратэсту супраць судовай рэформы


У аўторак, 25 ліпеня, найбуйнейшыя ізраільскія газеты «Yediot Aharonot», «Haaretz», «Calcalist» і «Israel Hayom» выйшлі з чорнымі прамавугольнікамі на першых старонках. Пад імі надпіс – «Чорны дзень для ізраільскай дэмакратыі».

Пенсіянеры чытаюць газеты з чорнай першай старонкай і загалоўкам «Чорны дзень для ізраільскай дэмакратыі» ў Ерусаліме, Ізраіль. 25 ліпеня 2023 года.
Фота: Mostafa Alkharouf / Anadolu Agency / Abaca Press / Forum

Гэтак медыі паказваюць свой пратэст супраць судовай рэформы, першую частку якой надоечы ўхваліў парламент.

Судовая рэформа сёлета выклікала самыя маштабныя пратэсты ў гісторыі Ізраілю. 24 ліпеня Кнесет (ізраільскі парламент) прыняў першы з прадугледжаных рэформаю законапраектаў, які абмяжоўвае права Вярхоўнага Суда адмяняць рашэнні, прынятыя ўрадам.

Пасля прыняцця гэтага законапраекту ў Ізраілі аднавіліся пратэсты, якія распачаліся 7 студзеня 2023 года, праз тры дні пасля абвяшчэння судовай рэформы. На акцыі тады выходзілі сотні тысяч чалавек.

Hавiны
Больш за 280 тысяч ізраільцянаў выйшлі на акцыі супраць судовай рэформы
2023.07.02 10:18

Марыя Міхалевіч belsat.eu

 

Стужка навінаў